?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry



У Беларусі распрацаваны праект Закону аб дзіцячым харчаваньні. Ён прадугледжвае вытворчасьць новых відаў якаснага дзіцячага харчаваньня, ільготнае фінансаваньне вырабу лінейкі прадуктаў для дзяцей, для цяжарных жанчын, для людзей з алергіяй на асобныя харчы.

Закранае ён і дзіцячы рацыён у школах і дзіцячых садках. Але пакуль няма пэўнасьці, калі Закон будзе прыняты, бо ў пляны на разгляд у парлямэнце на 2016 год гэты праект не ўвайшоў.

Асноўны распрацоўшчык праекту Закону аб дзіцячым харчаваньні — Навукова-практычны цэнтар Нацыянальнай акадэміі навук па харчаваньні.

Усе без выключэньня бацькі занепакоеныя, чым іх дзетак кормяць у школе і дзіцячым садку. Не сакрэт, што многія школьнікі не ў захапленьні ад абедаў у школьных сталоўках. Кухар, блогерка, аўтарка кулінарных кніг для дзяцей і дарослых Арына Лісецкая перакананая: у школьным харчаваньні ўсё залежыць ад кухара, які гатуе дзеткам:



«Я за сваё дзяцінства памяняла 5 школ, цяпер мае дзеці школьнікі, і магу параўнаць. У школе ў пасёлку Рудзенск і ў адной са школ Менску есьці было немагчыма. А ў каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка кухар так смачна гатаваў нават тэфтэлькі на пары, што мы зьядалі ўсё і нават былі расьпешчаныя смачнай ежай. Маёй старэйшай дачцэ вельмі пашанцавала ў дзіцячым садку — там гатавалі вельмі смачна! А ў школе дзіця ня хоча есьці, просіцца: „Мамачка, можна, я прыйду дадому паабедаць, бо ў школе нясмачна!“ Вымушаны былі адмовіцца ад абедаў у школе, даём з сабой перакус. Так што тут толькі асабістыя адносіны чалавека да сваёй працы. Кожны павінен пачаць зь сябе: пастаўшчык прадуктаў павінен разумець, што ён пастаўляе харчы дзецям. Кухар таксама павінен усьвядоміць, што калі ты якасна робіш сваю працу, ты паважаеш сябе. Што тычыцца законапраекту аб дзіцячым харчаваньні — гучыць прыгожа. Як будзе на справе — пабачым», — кажа Арына Лісецкая.

Дзеткам змалку трэба прышчапляць культуру ежы. Усё залежыць ад сям’і, ад матулі, перакананая Арына Лісецкая:

«Не лянуйцеся, гатуйце! Вучыцеся смачна гатаваць. Ня трэба змагацца зь дзецьмі, ваяваць з-за ежы, забараняць чыпсы ці колу. Можна прыгатаваць неверагодна смачныя рэчы з тварагу ці брокалі. Калі вы паважаеце сябе і сваіх дзетак, проста гатуйце смачна!»

Весь матэрыял можна прачытаць ТУТ

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
besen_ok
Mar. 22nd, 2016 06:37 pm (UTC)
Несколько лет назад в Москве упразднили кухни - сады стали снабжать продовольствием несколько (строго определённых) комбинатов питания, поставляя полуфабрикаты. Идея - стардантизировать, оптимизировать, контролировать и бла бла бла.
По итогу детям вместо соков стали давать разводные "витаминные напитки", вместо каши и котлет - промышленные пельмени... У многих участились аллергические реакции, была волна возмущения от родителей.
Мы водили дочь в ведомственный сад, который родители оплачивают полностью без дотаций города и поэтому у нас была возможность настоять на своём и вернуть детям нормальные продукты, которые вот только что для них приготовили. Но сад по прежнему должен был строго придерживаться добровольно-принудительного "рекомендуемого" рациона и сочетания продуктов и когда по плану у них должны были быть пельмени, детям давали макароны с фрикадельками. Кухня в нашем саду была классной, в общем.

Самое противное, вот это всё лицемерие на уровне администрации города прикрывается заботой о детях. Сады не могут выбирать поставщиков, например. Лицензии дают дааааааааалеко не всем и прочее прочее.

Дай бог, в Беларуси эта история будет не такой.
lamma_mamma
Mar. 23rd, 2016 05:24 am (UTC)
Ох, Юленька. ты такой пласт сразу подняла, что в 1 коммент не влезет что ответить. А как сейчас с питанием у вас в школе?
besen_ok
Mar. 23rd, 2016 03:50 pm (UTC)
Я не знаю, откуда у них снабжение, но пельмени у них тоже есть. =)
Вот дочка говорит, что есть борщи, различные супы (лапша, фасолевый и т.д.) пюре, рыбные котлеты, макароны, мясо, запеканки, омлеты, салаты из овощей, яблочный сок, компоты из разных фруктов и яблок, норм, вроде.
Блин, пойду поем...
lamma_mamma
Mar. 23rd, 2016 05:26 pm (UTC)
Да-да, надо перекусить 😘😚
padolski
Mar. 22nd, 2016 08:08 pm (UTC)
Дзякуй! Вельмі карысны і, адначасова, сапраўды патрыятычны матэрыял з сапраўдным клопатам пра будучыню Беларусі.
lamma_mamma
Mar. 23rd, 2016 05:21 am (UTC)
Дзякуй вам за такі добры камент)
(Deleted comment)
lamma_mamma
Mar. 23rd, 2016 05:23 am (UTC)
Западный опыт в этом деле - это идеальный вариант. Что ж, надежды, надежды... У меня чиновники не вызывают никакого доверия, столько замечательных идей загубили о свою непроходимую некомпетентность, поэтому что из этого получится будет видно.
livejournal
Mar. 22nd, 2016 08:27 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
lamma_mamma
Mar. 23rd, 2016 05:23 am (UTC)
Вот и ладненько
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

Профиль
lamma_mamma
lamma_mamma

Latest Month

October 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com